Дзе мацне, а дзе і ціха
Дух Святы вітае.
Зберагаючы ад ліха,
Бог царкву збірае.
Усе спяшаюцца туды,
Куды імкнецца сэрца,
Дзе ўтульна так заўжды
І хочацца сагрэцца.
І не будзе сумаваць
Той, хто ў Бога верыць,
Бо адкрыў Ён назаўжды
У неба, у вечнасць дзверы.
Песні з музыкай гучаць,
Бога праслаўляем.
Адзначае Благадаць
Свята ўраджаю.
Зноў прыйшла яна да нас
Прыгажуня восень,
Свае фарбы здаўна
У гэты час прыносіць.
Розных колераў кусты,
У пазалоце дрэвы.
Хто мастак ў нас такі,
Чые тут напевы?
Цуда-кветкі, як паўліны,
Ззяюць панадворкі:
Хрызантэмы і вяргіні,
Бархатцы, рамонкі.
Каляроваю сукенку
Восень апранула.
Быццам важная паненка
Рукою ўзмахнула.
Сыпле ўлева, сыпле ўправа
Шчодрым ўраджаем.
Хто ў працы быў рухавы
Сваю долю мае.
На багаты каравай
З жыта і пшаніцы.
Смачна есці запрашаем,
А не падзівіцца.
Пачастуем усіх гуртом
Свежым новым хлебам,
Бульбай, смачным агурком,
Што выраслі пад небам.
Памідорай, кабачком,
Морквай і цыбуляй,
Перцам, тыквай, бурачком,
Смачнай грушай дуляй.
Яблыкі таксама ёсць,
Рабіна і каліна.
Прыязджай замежны госць
Запросім да каміна.
Пачастуем тым, што ёсць,
Сказаць не баюся.
Хлебасольныя ўсе
Нашы беларусы.
Сонца нізка, хмаркі блізка,
Зіма ўжо ля парога.
Схілем голавы мы нізка
І скажам: “Дзякуй Богу!”
Дзякуй Богу і за сонца,
Што цяпло давала.
Мы ўдзячныя бясконца,
Што ўсяго навалам.
Дзякуй Богу і за дожджык,
Што градкі палівае.
І за холад, і за ветрык
Што лісткі рывае.
Дзякуй Яму і за сілу,
Што ён нам даруе,
Тым, хто бярэ ў рукі вілы
І на зямлі працуе.
Сёння свята, усе мы рады,
Скажам: “Слава Богу!
За святочны стол багаты
Слава! Дзякуй Богу!”
Амінь!
Кастрычнік 2012 год.
|